Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Мастакі

Францішак Бруздовіч нарадзіўся ў 1861 г. у вёсцы Бродніца Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці). Вучыўся ў Варшаве (1880–1883), у Кракаўскай школе мастацтваў у Яна Матэйкі (1883–1887). Пасля атрымання адукацыі працаваў у Польшчы.

Сямён Сцяпанавіч Свістуновіч нарадзіўся 23 жніўня 1946 г. у вёсцы Конькі Ляхавіцкага раёна Баранавіцкай (цяпер Брэсцкай) вобласці. У 1976 г. скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў Паўла Васільевіча Масленікава, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР.

Арсеній Мікалаевіч Цецярук нарадзіўся 2 студзеня 1941 г. у вёсцы Травы Павіццеўскага сельсавета Дзівінскага раёна (злілася з в. Павіцце Кобрынскага раёна) Брэсцкай вобласці. У 1958 г. скончыў Павіццеўскую сярэднюю школу. У школе ў Арсенія выявіліся здольнасці да малявання і ігры на музычных інструментах: яго малюнкі размяшчалі ў школьнай насценнай газеце, актыўна ўдзельнічаў у гуртку мастацкай самадзейнасці. Баян і песня суправаджалі ўсё яго жыццё.

Юрый Іванавіч Татарнікаў нарадзіўся 10 жніўня 1941 г. у г. Ліўні Арлоўскай вобласці. У 1945 г., пасля таго, як яго бацька Іван Феадосьевіч, франтавік, які дайшоў да Берліна, дэмабілізаваўся, сям’я пераехала ў Брэст. У 1958 г. Юрый скончыў СШ № 13. У школьныя гады ён паспяхова займаўся ў студыіі выяўленчага мастацтва пад кіраўніцтвам Пятра Аляксеевіча Данеліі пры Доме народнай творчасці. Там і выявіўся яго талент, упартасць і настойлівасць у дасягненні мэты.

Анатоль Міхайлавіч Хвісевіч нарадзіўся 30 мая 1951 г. у вёсцы Стахавічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1973 г. скончыў архітэктурны факультэт Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута.

Леанід Міхайлавіч Рацько нарадзіўся 8 мая 1951 г. у вёсцы Кель Капыльскага раёна Мінскай вобласці. З дзяцінства праяўляў здольнасці да малявання. У 1970 г. закончыў рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве імя І. Ахрэмчыка. У 1975 г. закончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут.

Павел Юр’евіч Татарнікаў нарадзіўся 23 ліпеня 1971 г. у г. Брэсце ў сям’і мастакоў Юрыя Іванавіча і Валянціны Аляксандраўны Татарнікавых. Бацькі дазвалялі яму і старэйшай сястры карыстацца сваімі фарбамі, пэндзлямі, алоўкамі і паперай. Вучыўся Павел у СШ № 20 г. Брэста, займаўся ў дзіцячай мастацкай школе, у 12-гадовым узросце быў прыняты ў Рэспубліканскую школу-iнтэрнат па музыцы i выяўленчым мастацтве імя І. В. Ахрэмчыка ў Мінску.

Віктар Францавіч Чарнавокі нарадзіўся ў 1951 г. у вёсцы Тальмінавічы Ляхавіцкага раёна ў сялянскай сям’і. З дзяцінства любіў маляваць. Аднойчы яго малюнак «Бярозавы гай, асветлены сонцам» перамог у конкурсе «Пионерской правды» i дванаццацігадовы аўтар атрымаў пуцёўку ў піянерскі лагер «Артэк». Затым наведваў гурток малявання ў раённым Доме піянераў, куды дабіраўся на веласіпедзе за 12 км.

Павел Паўлавіч Пагодзін нарадзіўся 28 снежня 1916 г. у вёсцы Дамашняя Ніжагародскай губерні (цяпер Княгінінскага раёна Ніжагародскай вобласці). Вучыўся ў Горкаўскім мастацкім вучылішчы (1935–1940) у А. В. Самсонава і М. Ф. Лісянкова. Дыпломная работа Паўла Пагодзіна — «Экскурсія ў Эрмітажы».

Юрый Станіслававіч Малышэўскі нарадзіўся 10 студзеня 1956 г. у г. Ніжнявудзінску Іркуцкай вобласці ў сям’і вайскоўца. Праз тры гады сям’я пераехала ў г. п. Ружаны Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці, на радзіму бацькі. ШкольнікамЮрый займаўся ў гуртку пад кіраўніцтвам вядомага цяпер мастака-плакатыста Уладзіміра Якаўлевіча Крукоўскага, які паўплываў на станаўленне юнага мастака.

Старонка 3 з 15